04-01-2016
Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры


УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2015 г. № 522

Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры

У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны пастанаўляю:
1. Аб’явіць у Рэспубліцы Беларусь 2016 год Годам культуры.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь: сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры; забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                                                                    А.Лукашэнка